Св. Луцыя прыняла мучаніцкую смерць у Сыракузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Найстарэйшае апісанне жыцця св. Луцыі паходзіць з V стагоддзя. Паводле яго св. Луцыя нарадзілася ў заможнай сям’і. Была прызначаная да замужжа з багатым юнаком. Аднойчы выправіўшыся ў пілігрымку да гробу св. Агаты ў Катаніі, каб выпрасіць здароў’е для сваёй маці, ёй аб’явілася св. Агата і прадказала мучаніцкую смерць. Калі св. Луцыя вярнулася дадому, то адраклася ад замужжа, раздала маёмасць і прыняла шлюб чыстасці на ўсё жыццё. У IV стагоддзі пры цэзары Дыялектыяне распачаўся вялікі пераслед. Тады была выдана св. Луцыя сваім быўшым жаніхом з-за помсты. Загінула 13 снежня 304 года, калі мела 23 гады. У Сыракузах і на Сіцыліі шануюць яе як сваю апякунку.
Калі Богу даецца толькі тое, што ў хвіліну смерці з сабой забраць нельга, то такая ахвяра Яму не такая любая, як адданне таго, чым яшчэ пры жыццёі можна карыстацца. Аддай жа Хрысту, пакуль жывеш, хоць часцінку таго, што маеш, і пачні дзяліцца з Ім спадчынай ўжо цяпер.
No comments:
Post a Comment