Ў кантакце

аўторак, 13 снежня 2011 г.

Правілы Літургічнай Службы Алтара


Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы прыкладна выконвае свае абавязкі службы алтара.



Міністрант служыць дзеля Хрыста  ў людзях.



Міністрант развівае ў сабе Божае жыццё.



Міністрант працуе над сваім характарам і клапоціцца аб чысціні сэрца і душы.



Міністрант пазнае літургію і ёю жыве.



Міністрант моліцца за Айчыну і служыць ёй руплівай працай.



Міністрант з’яўляецца добрым сынам і братам.



Міністрант праз свае хрысціянскія паводзіны прыносіць усюды сапраўдную радасць.



Міністрант праз сваю ўвагу і сумленнасць становіцца прыкладам для іншых.



Міністрант таксама, як і святар, стараецца быць як другі Хрыстос.

No comments: