Дзень 1 — 18 студзеня 2011 г.
Тэма дня: Перамененыя праз Хрыста — Слугу.
Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць (пар. Мк 10,45)
Першае чытанне Зах 9, 9-10
Вось кароль твой ідзе да цябе, справядлівы
Чытанне кнігі прарока Захарыі.
Так кажа Пан:
Радуйся моцна, дачка Сіёна,
весяліся, дачка Ерузалема:
вось кароль твой ідзе да цябе,
справядлівы і збаўчы,
пакорны, які едзе на асле,
на асляняці, дзіцяці асліцы.
І знішчу калясніцы з Эфраіма
і коней з Ерузалема,
і зламаны будзе баявы лук;
і Ён абвесціць народам мір.
І валадарства Ягонае будзе ад мора да мора
і ад ракі аж да краёў зямлі.
Гэта слова Божае.
Рэспансарыйны псальм Пс 131 (130), 1. 2-3
Рэфрэн: Сцеражы душу маю ў Тваім спакоі, Пане.
1. Пане, маё сэрца не ганарыцца, *
i не ўзнімаюцца мае вочы,
я не ганяўся за вялiкiм *
і тым, што недасяжна для мяне.
Рэфрэн: Сцеражы душу маю ў Тваім спакоі, Пане.
2. Але суцяшаў і супакойваў маю душу; †
як немаўля, аднятае ад грудзей сваёй мацi,*
душа мая ўва мне, як аднятае немаўля.
3. Няхай Iзраэль спадзяецца на Пана *
адгэтуль i навекi.
Рэфрэн: Сцеражы душу маю ў Тваім спакоі, Пане.
Другоае чытанне Рым 12, 3-8
Паводле дадзенай ласкі, маем розныя дары
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.
Браты:
Дзякуючы дадзенай мне ласцы, я кажу кожнаму, хто ёсць сярод вас: не думайце пра сябе лепш, чым трэба думаць, але ацэньвайце сябе цвяроза, паводле меры ўздзеленай кожнаму Богам веры. Бо як у адным целе маем шмат частак, і не ўсе часткі выконваюць тыя самыя функцыі, так і мы
Мы, многія, складаем адно Цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — часткі. Так, паводле дадзенай ласкі, маем розныя дары: калі гэта прароцтва, мы павінны прарочыць згодна з вераю; калі служэнне — служыць; калі настаўніцтва — навучаць; калі заахвочванне — падбадзёрваць; калі размеркаванне — раздаваць у прастаце; калі кіраванне — кіраваць старанна; калі міласэрнасць — быць ласкавымі.
Гэта слова Божае.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі,
але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Евангелле Мк 10, 42-45
Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць аддаць жыццё сваё
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.
У той час:
Езус, паклікаўшы вучняў, сказаў ім: Вы ведаеце, што тыя, хто лічыцца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх.
Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.
Гэта слова Пана.
No comments:
Post a Comment